Культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар

Культурна-дэндралагічны комплекс вёскі Мосар створаны Рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта 8 жніўня 2005 года. На 16 гектарах тэрыторыі комплексу размяшчаюцца алеі, скульптурныя кампазіцыі рэлігійнай тэматыкі, малыя архітэктурныя формы, дагледжаныя клумбы, альтанкі, штучныя вадаёмы і інш. Дзейнічае этнаграфічны музей, экспазіцыя якога знаёміць з гісторыяй Мосара, яго прыроднымі і культурнымі асаблівасцямі.